Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

суальных тонаў пры рабоце і ўдала перакладаецца ў склады вершаў:

А стружка, нібы ўюн,
Варштат грызе… Яна паўзе
З зубоў яго на дол…
Аж пот ідзе… Завод гудзе…

Рэальны вобраз — жывы вобраз. Бо А. Гурло ў апошнія часы — поэта рэволюцыйна-рэалісты. Яго завод прымацован да зямлі, зямля-ж злучана з ім блізкасьцю і роднасьцю працы. Яго праца — з акрэсьленай мэтай, праца дзеля збагачэньня зямлі, для яе вытворчага гадаваньня больш багатай прыгожасьці.

А. Гурло, аддаючы ўсё большую ўвагу элемэнтам пролетарскасьці, пакуль не пераходзіць граніц і ня кідаецца ў прасторы бязьмежнасьці ў гэтым напрамку. Пакуль яго рабочы — не адарваны ад прыроды, не абяздушаны, не перавернуты ў шрубу вагромністай машыны. І гэта — добрая адзнака. Спыніўшыся на гэтым, поэта сумее астаяцца і мець здаровую точку гледжаньня. Расійская поэзія ўжо перажыла гэты ўхіл, выразна вытыркшы яго ў 1919 і 20 годзе. Сьвет — бяздушная фабрыка, — вось яго аснова. Чорная і цяжкая. Як ня цікавен завод, якава-б ня была захопліваючай і ўздымнай праца ў ім, рабочаму хочацца адвясьці душу ў шумлівым лесе, на беразе рэчкі, на лугу ўквечаным, між густога жыта. Вось чаму А. Гурло і стараецца паяднаць гэта пачуцьцё ў вадным твары. Хоча абхарошыць, авільжыць сокамі шарыя, чадныя і сухія шкілеты сьцен