Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Туман навісшы па-над морам
І хваль магутных голас звонкі[1].

Але шчырэйшым сьмехам яму сьмяецца сонца, прывычней хістаюцца каласы збожжа на нівах, куды яго цягне нейкая сіла, яму клён

Шуміць лістамі, нібы звон.

Яму адчыніліся зусім новыя кругазоры, разгарнуўся далёкі пазем, як завеса, што доўга хавала за сабою жаданую красу, і ён любіць

…лесу шум вясеньні
І ў ім птушыны першы сьпеў,
Магутнае журчэньне
З гары бягучае вады[2].

Дзівіцца поэта, гледзячы на ўсход, бо з усходам, ведае ён, „сьвятлом раніцы ўп‘ецца“.

Гэта сонечная раніца адчыніла і асьветліла новыя шляхі жыцьця. Раней яна

Была заросшы палыном
І блудам нейкім і трывогай…
Ніхто ня знаў, дзе пэўны шлях,
І скрозь цяжар і скрозь прымусы
Таіўся голас у грудзях…[3]

А цяпер

Мы чуем песьню, песьню-гудку,
Яе іграе нам дудар…

Ужо гэткія жыцьцёрадыя мотывы прэволіруюць у А. Гурлы на працягу ўсяго 1921 году. Ад іх нясе

  1. Барвенак“, стар. 46.
  2. Там-жа, стар. 65.
  3. Там-жа, стар. 143.