прыемным настроем і задавальненьнем за адраджэньне песьняра. Не глядзіш і забываеш, што рознастайнасьці тэм таксама скупа, што тэхніка зусім нязначна пасунулася ўперад, што заграмаджэньне нявыразнымі разуменьнямі звонка-выразных у пачатку вершаў даволі многа, што пабудаваньне каструбатае, без элястычнасьці, бяз плаўнасьці, без дасьціпнага ахайваньня. Забываеш — і тут-жа бачыш, што ў поэты ёсьць задаткі хаценьняў і здольнасьці пакрысе папраўляцца, прогрэсыраваць, як расійцы кажуць, „усовершенствоваться“. Узварушаны гэтымі данымі, пераходзіш да 1922 году. І праўда, посьпех у тэхніцы і рознастайнасьці тэм — на далоні. Вось чытаеш:
Эй, праклён вам, злыя буры, маразы! |
Новы памер — новая архітэктоніка. Парывістасьць, наступ у форме. Гладкасьць у апрацоўцы, адшліфоўка кідаюцца ў вочы. Люстраная яснасьць сэнсу. Пясьняр перамагае нядбайнасьць, якая часта праглядае няграматнасьцю. Кожны верш далёка адыходзіць ад папярэдніх сваёю суцэльнасьцю. Дзе і знаёмы памер — усё ж здаецца ён новым, калі адчуваеш усю яго дагледжаную вытрыманасьць.