Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я — шумлівы чарот, я — мяцежны бунтар,
Я балота буджу гучным шумам…

А. Гурло, крануўшы струн леры, зразу чуе праменныя зыкі, што ўкладаюцца ў песьні-думкі:

Песьні-думкі я складаю
З зораў ясных і праменьняў,
З дарагіх красой каменьняў;
Маладых сваіх імкненьняў
Я патроху прыкладаю[1].

Клапоціцца, каб яны не завялі, каб вакольныя абставіны не паспасобілі гэтаму:

…каб не завялі,
Каб ня зьбілі іх пяруны,
Я дару ім зелень руні;
Я даю ім зычны струны,
Каб аб шчасьці век сьпявалі[2].

На крохкае недавер‘е, што, тайком крадучыся, яшчэ прабуе крануць поэту, сеючы сумненьне ў тым хто-ж „будзе яго песьні слухаць“, пясьняр настайвае, што яго сьпеў

Рвецца ў поле, рвецца ў лес,
Ён абнімае шыр палёў,
Ён даганяе бег руччоў;
Да хараства імкнецца ён,
Заве і будзіць, быццам звон.

А. Гурло нанова, ак даўно, у маладыя гады, зноў любіць шчыраю цёплаю любоўю

…месячык і зоры
І сонца радасны усход,
Чырвоны вечарам заход,

  1. Барвенак, стар. 9.
  2. Там-жа.