Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віцца авангардам для змаганьня з імі. Яна папаўняе храбрую Волскую флацілію, якой даводзіцца змагацца з савінкаўцамі пры Яраслаўлі ды з чэхаславакамі пры Казані і ўніз па Волзе.

А. Гурло — у атрадзе. Замест пяра — вінтоўка. Ён разам з таварышамі, матросамі, пракладае шляхі да „сьветлае будучыні“, аб якой марыў у надзеях і сумных жаданьнях, і якая так далёка была ад яго ў скрутныя часы яго жыцьця ад 1913 да 1917 г. г. Пракладае, каб пасьля апяваць. Якаво мусіць быць шчасьце для поэты, каторы выступіў з юнацкіх гадоў на службу працоўнаму люду, прыняць удзел у сьмяртэльнай бойцы ня з лераю, а з вінтоўкаю. Якою бледнасьцю становяцца фарбовыя рысы ямбаў ды хорэяў у параўнаньні з дынамічнымі ўзмахамі караблёў на баявой лініі!

У той вялікі час А. Гурло ня мог пісаць: ён змагаўся з агульным ворагам працоўных усіх нацый старое Расіі.

Паўстаўшая белагвардзейшчына ад выгляду эсэраў і меншавікоў да аблічча Калчака, Дутава, Карнілава, Юдэніча і інш. нясла з сабою скінуты Кастрычнікавай рэволюцыяй дубальтовы ўціск для нацыянальнасьцяй, для працоўных гушчаў „недзяржаўных“ нацый.

Дэклярацыя правоў прыгнечанага і абіранага народу стаяла пад пагрозай чорных нацыяналістых з расійскай зямельнай, грашовай і дробна-мяшчанскай контр-рэволюцыі. У перамозе над імі хавалася і вольная Савецкая Беларусь.