чаных нацыянальнасьцяй! Перш фэйервэрычна падае самадзяржаўе, бурліць чыннасьць па аформленьню політычных партый, рэволюцыйнай законнасьці, нацыянальнага будаваньня. Занесен меч над зданьнем страшэннае вайны, грымяць зыркія прызывы да агульна-людзкога пабратаньня і помеж, тут-жа, паўстаюць грозныя адзнакі наступнай грамадзкай вайны. Рэакцыйныя сілы гуртуюцца яўна і скрытна, чуюцца бразгі шабель і міжвольныя стрэлы вінтовак. Працоўны стан гатовіць адпор. Рэволюцыйнае войска, рэволюцыйны флёт. У тым ліку і мінаносец „Забіяка“, на якім служыць А. Гурло. Рознымі прычынамі гэты карабель аставаўся слаба рэволюцыянізаваным і, пакуль панавала часовае правіцельства А. Керанскага, быў у яго паслушэнстве: мінаносец адпраўлялі бараніць каля-рыскія выспы і трымаць бойку з цэлаю эскадраю нямецкаю. Гэта пасьля аддачы немцам Рыгі. Аднак рэволюцыйная пропаганда не абмінула і гэтага карабля. Развой рэволюцыі, які на вогненых скрыдлах нёс чырвоны Кастрычнік, ахапіў полымем пролетарскага паўстаньня ўвесь царскі флёт. У нізрынуцьці буржуазіі прыняў чынны ўдзел і мінаносец „Забіяка“. Яго каманда не адрозьнілася ад суцэльнай натхненна-рэ- волюцыйнай матроскай сям‘і. Болей таго: „Забіяка“ хутка становіцца ў першым шэрагу ахоўнікаў Кастрычнікавай рэволюцыі. Каманда „Забіякі“ на весну 1918 году, калі Савецкую Республіку акольваюць нязьлічаныя ўнутраныя і знадворныя ворагі, стано-
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/209
Выгляд