Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цянейшых зыкаў, новых мэлёдый. Роўныя, з чуць прыметнымі вібрацыямі. Бледнасьць і аднальковасьць фарбаў таксама. Абмяжованасьць горызонту. Слабае разьвіцьцё формы і тэхнікі вершаваньня. Аднакава старыя меркі, лікам да сямі-васьмі. Пры гэтым такія, што скрадаюць часамі пекную ігру слоў і вобразаў, так мала і скупа намаляваным А. Гурлом за адмечаны пэрыод. У дадатак значнае кульганьне з моваю. Амаль ня кожны верш кідае і частымі русіцызмамі і, асабліва, небеларускім пабудаваньнем строф, злачыньнем з націскамі, як: „Вось рвуцца радыё драты“, „Вінты“, замест „трубы“, „аганькі“ замест „агеньчыкі“, „дням“ замест „днём“, „чоўн“ замест „човен“ і г. д.

Асабліва рэзка адмячаецца гэта, калі прыраўнаваць вершы А. Гурлы гэтага тэрміну з вершамі яснай зычнай чаканкі ў Купалы, Багдановіча і інш., якія нясупынна расьлі і разьвіваліся, працуючы над сабою. А. Гурло меў менш мажлівасьці для гэтага, але больш старчала ў яго і нядбайнасьці.

І ўрэшце — малапродукцыйная шэрая палоса без яскравых плям канцом у 1917 год.

З гэтага ж году, як і другія беларускія песьняры ды пісьменьнікі, А. Гурло амаль ня зусім заціхае да 21 году. Толькі зрэдку, урыўкамі, калі вольны ад удзелу — вольным ці вымусовым — у політычным змаганьні, поэта хапаецца за пяро. Дый то? Куды там да песьняў, калі вакола кіпіць вайна за вызваленьне працы, за аслабаненьне прыгнеча-