а ў 1916 годзе нават
|
Мора поўна вялікага жалю, |
у 1914 годзе:
|
Заблішчэлі ў цёмнай далі маякі… |
А ў 1916 годзе:
|
І патанулі ў цемры маякі. |
З надышоўшаю цемраю рэакцыі А. Гурло засуцэліў пахільны парыод свае творчасьці. З 1910 году да пачатку рэволюцыі 1917 году цягнуўся ён у поэты пераваламі, межанінаю хвіль проблеску з хвілямі непрагляднай шэрасьці. Запяяўшы бадзёра, падышоў да смутку безнадзейнасьці. Адмахнуўшыся ад уласнага жыцьця, ён мусіў вярнуцца да яго і затуліцца ў ім — што ня відаць было нічога. Раз за разам, некалькі раз.
Бязумоўна, што гэтыя перабоі дрэнна адазваліся на посьпеху і росьце А. Гурлы. Углыбленьне ў самотнасьць і пакора перад сумам абрывалі яго скрыдлы, рвалі струны ліры. Думцы ня было палёту — сэрцу не знаходзілася асалоды. Марыў завалодаць ведамі, вабраць як найболей іх у сваю душу, разгарнуцца з імі і сягнуць сямімільнымі крокамі па шляху мастацкага развою а замёрз на месцы і, замест палёту, мусіў паўзьці доўгі час роўнаю дарогаю, ня ўзыходзячы на горку.
І мы бачым, што на працягу гэтага часу ў песьнях поэты няма мацнейшых тонаў, не знаходзіцца