не падбавіла яркіх фарбаў. Не пасобіла яму і матроская атмосфэра. Як і на заводзе, у матроскай бунтарскай сям‘і А. Гурло не падгледзеў завучых, дзерзкіх жэстыкуляцый, не падслухаў „бурлівага гневу кіпеньня“. Яго маракі плывуць да тых-жа сьветлых даляў, куды „заносіў сваю душу“ Фруг.
Тымчасам к 1914 году, калі Ленінград, а за ім і іншыя часткі царскай Расіі садрыгаліся ад выбуху рабочага нездаваленьня, калі матросы нападалі на казакаў на выбарскім баку, у Ленінградзе мы маем ужо ў багатай беларускай поэзіі досыць „сьветлых пяцен“. Янка Купала, Алесь Гарун, Цішка Гартны, Ф. Шантыр падаюць ваяўнічыя воклічы і выразна апяваюць вольную ў наступным Беларусь, змаганьне за яе прыход, змаганьне за рэволюцыю. Усё выразьней прабіваецца ў беларускай поэзіі колектывісцкі момант, агульныя задачы.
У А. Гурлы-ж паціху і мора губляе „сьветлыя пятны“. Пачынаюць тухнуць маякі. Вершы 1916 году куды смутней вершаў 1914 году — першага спатканьня з морам. І выразна відаць, што поэта і ў другоны раз пачаў падавацца ўхілу ў бок мінорнасьці. Ды нават куды шпарчэй, бо балячаму месцу хутчэй захварэць нанова… Стала відаць, што яму ня выбрацца далей ад стану першай пары, пары пачынаньня. Зьвіхнуўся і не паправіцца. Два гады назад хоць мора „пляскала“ вечнай воляй…
Чайка вольнай узрасла[1], |