Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ламі. Адзнакі душэўнага смутку: наскочыць хвіліна — стане крыху весялей; бліснуць надзеі, засьвеціцца даль. Тады —

Песьню, песьню мы зацягнем вольным дням,
Што жычліва так зіяюць з далі нам!..[1]

Фактычна, мора сагнала з А. Гурлы сталічны заняпад, сталічны смутак і ня больш, як вярнула яго да ўзроўню даленінградзкага настрою, да настрою шэрага ідэалісты-мрыйніка. У гэты час будучыня ў А. Гурлы — толькі сьветлая пляма, часта гінучая. І пазывы да яе — дзіцяча-сантымэнтальныя. Іх выяўленьне яшчэ зразумела ў тыя гады — 1910-1911, калі поэта толькі што пачынаў пісаць. Сярод сумных напеваў бесчасоўя яны блішчэлі сьветлымі іскрачкамі. Як ужо вышэй адмячалася, А. Гурло ў той час выглядаў нават песьняром „радасных надзей“. Выдзяляўся на шэрым фоне, хоць далёка было да баявых прызываў, да ажыватварэньня ў песьнях працоўных напеваў. Ну, а пасьля таго, калі Ленскі расстрэл нанова падняў рэволюцыйную хвалю, калі чырвоныя іскры рабочага руху заблішчэлі вакола і над сьветам „зарэяў сьцяг чырвоны“, — цяпер крохкія надзеі, да якіх вярнуўся поэта, выглядалі шэрымі. Па крайняй меры, яны дапаміналі ціхага Надсона, благачасьцівага Фруга, менш знатных дзевяцідзесятнікаў у расійскай поэзіі.

Мора, узяўшы багата эмоцый, ня ўліло ў душу поэты ваяўнічых і іскрастых слоў палкага пачуцьця,

  1. Барвенак“, стар. 128.