Толькі цярплівая душа, толькі настрой ды затаенасьць вялікай крыўды пасобілі яму перабыць гэтыя часы… Далей А. Гурло стаў сваім чалавекам на караблі. Звыкся, зжыўся… Выехаў у мора.
І тут пачынаецца як-бы новая паласа ў яго творчасьці. Трэба было ачуцца на яго хвалях, каб на шырокім, неабмежным прасторы зразу разьвеяць свой сум, абмыць зацёкшую крывёю душу, захапіцца стыхіяй. Мора шугнула яго вольным ветрам, магутнасьцю, шыр‘ю, воляю. І сагнала пыл са струн музы, і настроіла поэту на рэзвасьць. Ён захапіўся морам і прыняў да душы яго дзікі цнотны стан.
|
Я люблю бурлівасьць мора, |
Аднак, хоць у А. Гурлы і „стогне мора і сьмяецца“, яно мае многа „жальбы, трывог“. Як „вар‘ятнае“, „нясецца-нясецца“ і разам „баіцца чаго“. У гуле хваль ня чуецца сілы, ня чуецца ўпартага разгону, песьняў паходнага маршу, грозных удараў у цьвёрдыя скалы. У гэты час, пакуль гурлоўскае мора — ня цар, ня волат-стыхія, а пакорлівае стыхіі дзіця. Гайдаецца, калі гоніць вецер хвалі, сьмяецца, калі сьвеціць сонца, плача, калі стыкаецца са ска-