злаваць, зьбіраць протэст і думаць аб рашучым змаганьні за сваё вызваленьне. Адносная маласьць падобных яму змаганьнікаў і цяжкасьць справы разьюшваньня сялянскіх гушчаў да нездавальненьня часта засмучае аўтара, але Ф. Багушэвіч верыць у наступнае і гэта вера надае яму сілы і ахвоты на далейшую працу. Гэтак, у сваім вершы „Мая думка“ ён піша:
|
Га! Чаму-ж ня граеш? |
Ф. Багушэвіч ясна разумеў, што „вадзіцы з крыніцы“ дастане сам мужык беларус, якога сіла і праца трымае сьвет, а завошта яго дурнем завуць. Варта толькі мужыку азірнуцца на сябе ды разам з тым уявіць сваё месца ў жыцьці соцыяльным і нацыянальным, і тады „крыніца“ свабоды забурліць жывою „вадзіцай“: Бо,
|
Глядзі. Горы паразрыты, |