Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ад мужыка схавалі праўду, а каб яе не паказаць, нарабілі сваіх панскіх судоў, ад воласці да сэнату, па якіх усё жыцьцё цягаюць селяніна, заўсёды вінаватага і ніколі няправага. Селяніну адведзены "край жыцьця", як пасынку, яму назначана доля:

Каб сэрца шчымела і рвалася з болю?
Каб душа балела гледзячы на долю...

Аб працоўным чалавеку забыў і бог, да якога паны яго пасылаюць, ад чыйго імя абяцаюць нагароды і кары і чыëю сьвятасьцю атуляюць свае неміласэрныя зьдзекі над "дурным мужыком, як варона". Чырвонаю ніткаю праходзіць праз усе творы Ф. Багушэвіча адна ідэя - гэта стараньне як найвастрэй падкрэсьліць цяжкасьць умоў беларускага сялянскага жыцьця і гэтым навярнуць сялянства на дарогу вызваленьня. Помеж з гэтым Ф. Багушэвіч лічыць асабліва важным момантам для пасьпешнасьці змаганьня за лепшае жыцьцё - патрэбу нацыянальнага разьвіцьця. У сваёй прамове да невялічкіх зборнікаў сваіх вершаў (Ф. Багушэвіч напісаў два зборнікі вершаў "Скрыпка беларуская" і „Смык беларускі") ён кажа: "Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі". Поэта асабліва надаваў гэтаму вялікай значнасьці, бачачы, як праз нацыянальную несьвядомасьць польскія паны і расійская чынавенства няшчадна паглыблялі эксплёатацыю і прыгон над беларускім селянінам.

Ф. Багушэвіч першым у беларускай літаратуры раскрыў соцыяльныя хваробы старога ладу; ён