Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бралі ад нас не адзін твор М. Чарота. Тым ня меней вынікі Чаротавай працы па організацыі маладых сіл вакол беларускай літаратуры ў значнай меры компэнсуюць гэту страту. Дзякуючы менавіта М. Чароту, так шырока быў разгарнуў сваю працу „Маладняк“, уцягнуўшы ў сваю орбіту перадавую беларускую моладзь. Яго аўторытэт, як здольнага пролетарскага поэты, служыў прыкладам сур‘ёзнасьці і дзелавітасьці маладнякоўскай чыннасьці.

Чаротавы творы служылі штуршком для пачынаючых маладнякоўцаў у іх пісьменьніцкім выяўленьні. „Маладняк“, выпхнуўшы з сваіх шэрагаў купку заблытаных у сялянска-кулацкай ідэолёгіі, зьвіхнутых настроем сяброў, усё ж ня згубіў свайго значэньня і аўторытэту, пакуль у ім быў М. Чарот. Выйсьце яго разам з бліжэйшымі і здальнейшымі таварышамі, адразу абяскровіла аб‘яднаньне. Яно пахудзела, стала шэрым. І пакуль ня знойдзена сродкаў, якімі-б можна было хоць напалову прыдаць яму вагі і аўторытэту.

У адноўленым „Маладняку“ мы заўважаем значны прарыў суцэльнасьці настрою і еднасьці ідэолёгічнага кірунку. Ненатуральны сымбіёз паміж П. Галавачом і А. Маркоўкаю, з аднаго боку, і імітыраванымі пад савецкіх ортодоксаў У. Жылкаю і якімсьці Гаўруком — з другога, — дзіўная таму адзнака.

Вывучаючы гісторыю „Маладняка“, першым чынам спыняешся на яго аснавальніку і кіраўніку — М. Чароце. І, аглядаючы літаратурную творчасьць М. Чарота,