Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў, як нясталую. Цэлы год Талачка пражыла ў нудзе, а на другі год той-жа інструктар з іншым ведамственнымі лістамі, прыслаў ёй цыдульку, у якой назваў Талачку — шкрабалачкай. Гэта абразіла ў ёй папоўскую дачку і заставіла прасіць, каб ад яе забралі школу. Але ёй растлумачылі, што слова шкрабалачка не абразьлівае і ўгаварылі не здаваць школы. Аднак трэба было прайсьці цэлым тром гадом бурлівага часу, каб у Талачкі зрабіўся пералом…

Зусім выпадкова, якраз каля будынку эпархіяльнага вучылішча яна стрэла таго афіцэра, які калісьці абазваў яе цялушачкай. Афіцэр меў бедны выгляд Гэта зрабіла на яе дрэннае ўражаньне… Афіцэр бы ў для яе ня толькі чужым, а і гідлівым, як прадстаўнік старога часу. Зусім інакш павеяла на яе ад камандзіра роты чырвонаармейцаў, якога яна ўгледзела з вакон хаты. Талачка аб ім стала марыць. Нарэшце, праходзячы каля аднаго рэсторану, у грамадцы вайсковых пазнала яго. Талачка сьмела ўвайшла ў рэсторан і падышла да кампаніі вайсковых, дзе пазнаёмілася з жаданым чалавекам. Аказалася, што ён ёсьць ні хто інакшы, як той самы стары афіцэр, які называў яе „цялушачкай“…

Але Талачка абманулася: у нутры камандзіра заставалася пачуцьцё бессаромнага гвалтаўніка, які абмануў яе. На другі раз з тымі-ж думкамі ізноў ён наведаў Талачку, але Талачка яго выгнала, не падаўшыся яго ўгаворам.