Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

многа думаць. Між іншым, яна марыла і аб тым, каб выйсьці замуж за „гарадзкога чалавека“. Падобныя думкі выклікалі ў яе нутры перакору, як грэшныя, і яна іх праганяла „сьвятымі“ кніжкамі… Адзін раз увесну Талачка, рыхтуючыся да экзамену, аддалася „грэшным“ думкам і апынулася з імі каля вакна, каб палюбавацца хараством надворку. Яе заўважыў афіцэр, чамусьці назваўшы яе цялушачкай. Дзяўчыне было досыць угледзець афіцэра, каб ім захапіцца.

Восеньню Талачка скончыла школу і стала настаўніцаю ў глухім кутку Беларусі. „Пашлі лекцыі“… Школьны вартаўнік Рыгор ня раз дапамінаў настаўніцы аб хлопцу. „Хлапца, хлапца трэба дзяўчыне, а то загіне ў гэтай глушы“, пераказваў ён…

Адзін раз гэты самы Рыгор паведаміў Талачку аб прыехаўшым чыноўніку, які быў інспэктарам Аляксеем Аляксеевічам Турчанінавым. Інспэктар пераначаваў у Талачкі і гэтым унёс новы струмень у яе жыцьцё. Пасьля пачаўся роман праз лісты…

Лютаўская рэволюцыя яго перапыніла. На Талачку рэволюцыя зрабіла вялікае ўражаньне, калі ў яе клясе дзеці парвалі портрэт цара і папячыцеля віленскай акругі. Нейкі час яна праседзела дома, у баку ад здарэньняў рэволюцыйнага характару. А калі ўвосень вярнулася ізноў на працу ў школе, то ўжо стрэлася з інструктарам, які назваў яе „таварыш Сьвяньціцкая“. Гэта ўжо было пры савецкай уладзе, якую, чамусьці, школьны вартаўнік абгавар-