Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэты выпадак ізноў вярнуў яе ў вёску, дзе праз нейкі час, нечакана для Талачкі, давялося ізноў стрэцца з ракавым для яе камандзірам…

Вось зьмест усяго апавяданьня. Яго ідэя — паказаць тып настаўніцы ў разрэзе рэволюцыйных падзей. М. Чарот знарок узяў асобу, якая выхавалася ва ўмовах рашучай адмоўнасьці да перадавых ідэй — дачку папа, які малітвамі набыў сабе гэту годнасьць. Аднак рэволюцыя, хоць і на працягу доўгага часу, усё-ж зьнішчыла закаранелыя погляды Талачкі і зрабіла з яе старанную самаахвярную савецкую настаўніцу. І вось яна па свайму нутраному складу стаіць на многа вышэй ад чалавека, якому выпадкова дастаўся ўбёр камандзіра Чырвонае арміі…

Апавяданьне аб Талачцы-шкрабалачцы нескладанае, усё-ж мае цікаваю пабудову і паказвае на здольнасьць у яго аўтара да сюжэтных малюнкаў. Адна загана, што М. Чарот ня зусім старанна распрацаваў яго. Застаецца ўражаньне, што Талачка: шкрабалачка пісана ім насьпех, без належнае ўвагі-загэтым відаць частыя і крутыя перапынкі разьвіцьця падзей у апавяданьні. У многіх мясцох наглядаюцца зацяжкі ў іх разьвіцьці, у той час як побач аддае дынамічнасьцю ў іх разьбегу. Апавяданьне трапна надарае чытача неспадзеўкамі. Таксама адметна сваяасаблівасьць М. Чарота, як бэлетрыстага, у яго незацікаўленасьці ў абмалёўках абразкоў прыроды. Апавяданьне складаецца з дыалёгаў і апісальных момантаў, часта нават заўважна сухаватых.