Сумная песьня ў жнеек — |
Пачуцьцё каханьня ня ў меру прэвалюе ў настроях паўстанкі. Яна, галоўным чынам, кіруецца ім, калі ідзе ў пушчы да паўстанцаў і калі становіцца на чале іх. Яна распальвае сваю злосьць на таго, „хто разьбіў каханьне“. Змораная, яна сьпіць і сьніць Іванку. Усяго раз ці два Марына ўспамінае а Беларусі, кажучы:
Ад пана ўлана |
Толькі тады, калі Марына стае маткаю, пасьля звароту Івана, у яе насьпявае самастойнае пачуцьцё клясава-грамадзкага адценьня: яна кідае дзіця ды ідзе на дапамогу заходнім братом — рабочым і сялянам. Тут ужо Марына перароджаная істота. Яе ня трывожаць іншыя пачуцьці, апроч пачуцьцяў клясавых.
І ў гэтым выпадку, панашаму, зусім няўдзячны для настрою і адбітку здарэньняў падабраны песьняром стыль вершу. Яго народны песенны памер дысгармонуе з тэмпам падзей. Падобны стыль напрашаецца зусім да іншае тэмы, да тае тэмы, у якой няма вострых кутоў і жорсткіх ліній. Не пасуе з суворасьцю абставін і багатая колькасьць ласкальных эпітэтаў у поэме, як „Іванка“, „ручкі“, „песенька“, „мядок“, „каток“, „Марынка“, „расіца“ ды інш. Гэтыя эпітэты надаюць асаблівай мяккасьці і хадульнасьці, вельмі ўласьцівай казачным ці былінным апавяданьням. Вось чаму „Марына“ дае нам уражаньне зусім не па-