Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добнае „Босым на вогнішчы“. А разам, дзякуючы гэтаму, і мэта аўтара ўкладзеная ў „Марыну“, крыху не апраўдана. Поэма „Марына“ вышла намнога слабейшаю за папярэднія поэмы М. Чарота.

Тым ня меней, поэма мае ў сабе шмат дадатных бакоў. Апрача ўжо адзначаных намі вышэй, да іх трэба залічыць сваяасаблівасьць вершу поэмы. Тое самае трэба сказаць і пра мову у поэме; М. Чарот узяў для яе багатую, сакавітую і популярную народную мову. Ад гэтага поэма набывае даступнасьць для школьніка і для малапасьвечанага ў літаратурны лексыкон чытача. Троха бракуе з гэтага боку вольнасьць у выразах, дапушчаная песьняром. У яго ў восьмым падзеле поэмы знаходзяцца гэткія выразы, як „абрыданы“ (замест „абрыдлы“) вецер, „у закоце (замест „закаце“) кудлатым“, або гэткія сказы, як: „у гумне зарыпела адрына“… Праўда, падобныя сказы рэдкія і таму мала кідаюцца ў вочы.

Уцалку поэма „Марына“ — твор з многіх бакоў орыгінальны, які паказвае на шырокія задаткі Чаротавай тэхнікі і на рознастайны зьмест яго жанру.

VII

Бадай што адначасна з поэмаю „Марына“[1] зьявілася ў сьвет поэма М. Чарота „Карчма“, пятая па ліку поэма нашага песьняра. Але поэмны жанр зьяўляецца ўлюбёным жанрам яго творчасьці. Гэта

  1. Поэма „Марына“ ўпяршыню друкавалася ў № 2Полымя“ за 1925 г., а ў 1926 г. вышла асобным выданьнем.