Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У эпілёгічнай частцы поэта ўпэўняе, што ў той час, калі зьнікнуць войны, калі запануе час свабоды, на палёх і сухіх балотах Заходняе Беларусі

Народ сам поэта,
Народ пра Марыну
Зложыць казку-песьню…

Зразумела, што місія Марыны варта таго. Пясьняр не пашкадаваў фарбаў для таго, каб надаць яе вобразу вялікасьці і героічнасьці. Відаць, што тэма аб паўстанцы Марыне захапіла песьняра. Бо іначай нельга было-б тлумачыць таго замілаваньня, якое поэта аддаў ёй у сваёй поэме.

Але, ня гледзячы на гэта, чамусьці Марына не пакідае ўражаньня загартованага ваякі. Яе захапленьне змаганьнем проці окупантаў, яе адважныя гесты, накшталт пакіданьня свайго дзіцяці і накіраваньня для барацьбы за вызваленьне Заходняе Беларусі, не даюць належнага эфэкту. Марына далёка стаіць ад сваіх сяброў — „босых на вогнішчы“. У тых, сапраўды, адчувалася сталь у хадзе і агонь у словах.

Марына-ж крыху крыху сантымэнтальны паўстанец, штучна абгладжаны аўтарам. Штучнасьць тым болей выпірае наповерх, што М. Чарот вельмі схэматычна чапіў тае глебы, на якой вырасла яго героіня, не разьвіў паступовасьці зараджэньня ў ёй пачуцьця соцыяльнае помсты. Арышт братоў і бацькі прамігаюць перад чытачом няўпрыкмет і мэрам-бы паўз Марыніну ўвагу. Соцыяльны мотыў акрэсьлены трыма наступнымі радкамі: