Хутка яна робіцца правадыром паўстанцкай грамады і сама падае воклічы.
— Гэй, да ну, паўстанцы! |
Каханьне да Івана яна не прадала на багацьце пана-паляка; спакойнаму жыцьцю паперадпаставіла Марына паўстанцкую чыннасьць. Гэтай апошняй заплаціла загубаю мацеры.
У віры паўстаньня Марына нарадзіла сына, якому радавалася, як новаму паўстанцу. Дзіця калыхалі дружыньнікі, яму напявалі песьню сьвісты куль…
Паўстаньне кончылася вызваленьнем Беларусі. Пачалася мірная праца. Іван, вызвалены з Чырвонае арміі, стаў работнікам-зямляробам. Аднак ні Івана, ні Марыну не супакойвала тая думка, што Беларусь парэзала драцяная мяжа, за якую
Нёман ды сьлёз ня ўбірае. |
З новаю сілаю аджывае ў яе нутры пачуцьцё паўстанкі. Марыне зноў нявесела. Клічуць пушчы яе песьнямі…
Сабрацца трэба ў дарогу — |
Павіннасьць перад краінаю і працоўнымі перамагае ў ёй пачуцьцё мацеры, і Марына ідзе
Ратаваць краіну, |