Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пісьменьніка да беларускага пытаньня, да ўсебаковага прысьвячэньня яго літаратурнае працы Беларусі.

З часу творчасьці В. Дунін-Марцінкевіча беларуская літаратура становіцца на цьвёрды грунт. Гэты пісьменьнік, ня гледзячы на сваё шляхецкае пахаджэньне і на выхаваньне ў польскай культуры, аддае апошняй меншую за сваіх папярэднікаў увагу. Яго захапляе жыцьцё беларускага селяніна, і гэтаму жыцьцю В. Дунін-Марцінкевіч прысьвячае сваю літаратурную працу. Гэту цікавасьць пісьменьніка падвострывае ў значнай меры ўдзел беларускага сялянства ў польскім паўстаньні 1863 году пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага[1]. Аднак соцыяльныя моманты, унесеныя апошнім у змаганьне сялян супроць расійскага самаўладзтва і польскага панства, мала кратаюць В. Дунін-Марцінкевіча. У яго багатай літаратурнай спадчыне (поэмы: "Гапон"-выданьне 1855 г., "Вечарніцы"-выданьне 1855 г., "Купальле" выданьне 1856 г., "Шчароўскія дажынкі" -выдан. 1857 і п'есы: "Сялянка"-выдан. 1846 г., "Пінская шляхта"-выдан. 1866 г., "Залëты" выдан. 1870 г. і інш.) можна мала знайсьці падкрэсьліваньня клясавых суадносін між сялянствам і панамі і, тым болей, між рамесьнікамі і іх гаспадарамі. В. Дунін-Марцінкевіч аддаваў галоўную ўвагу ў сваіх творах бела-

  1. Кастусь Каліноўскі-сын дробнага ўрадавага служкі, беларус-рэволюцыянэр, стаўшы ў часы польскага паўстаньня на чале "Чырвонага Жонду" (рэволюцыйнага ўраду). Ён выкінуў лёзунг незалежнай Беларусі.