Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ству, а пасьля іх друкуе асобнай кніжкаю пад назвай „Беларусь“.

У пару творчасьці памянёных пісьменьнікаў (канец XVІІІ і першая палавіна XІX стагодзьдзяў) зьяўляюцца на беларускай мове дзьве вершаваных поэмы невядомых аўтараў „Энэіда навыварат“ і „Тарас на Парнасе“. Аўтар „Энэіды“ пераняў сюжэт з гэткага-ж твору украінскага пісьменьніка Катлярэўскага і прыстасаваў яго да беларускіх умоў. У поэме „Тарас на Парнасе“ адбіваецца гісторыя аб палясоўшчыку Тарасе, які папаў на Парнас і там сустрэўся з парнаскімі багамі. Быт багоў быў падобен да быту беларускіх сялян:

Глядзіць ён, аж на лаўцы шыюць
Шаўцы багіням хадакі,
Багіні-ж у начоўках мыюць
Багом кашулі і парткі.

Сатурн там лыкі размачыўшы,
Падвіркай лапці падплятаў,
Па сьвеце добра пахадзіўшы,
Лапцей ён многа патаптаў.

Няптун на лаўцы чыніць сеці
І восьці садзіць на шасты,
Пры ім-жа, мусіць, яго дзеці,
Дзіравы ладзяць нераты.

Пад уплывам „Тараса па Парнасе“ формавалася беларуская літаратурная творчасьць шэрагу беларуска-польскіх пісьменьнікаў, папярэднікаў Вінцуся Марцінкевіча. Разам з іхняю працаю яна паслужыла моцнаю падвалінаю для разьвіцьця адносін гэтага