Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роічны бок гэтага пачуцьця, каб надаць большай вобразнасьці і хараства тэй чыннасьці, якая зьвязвае яе, Марыну-паўстанку, з чырвоным камандзірам Іванкам.

Пачуцьцё каханьня, у даным выпадку, служыць для песьняра сродкам, які ўзбагачае і ўпрыгожвае і паглыбляе процэс змаганьня за вызваленьне.

Да гэтага мы звычайна сустракалі ў літаратуры розных народаў высокія ўчынкі жанчын іншага стану якім песьняры аддавалі сваю поэтыцкую ўвагу Многім памятаюцца вобразы Някрасаўскіх княгінь — Трубяцкой і Валконскай, Таўстоўскіх героінь-жанчын (Ганна Кареніна ды інш.), многалікія тыпы рэволюцыянэрак-інтэлігентак многіх іншых пісьменьнікаў.

У беларускай літаратуры бадай што ня было ніводнага твору, прысьвечанага цалкам жанчыне, пры гэтым у аспэкце рэволюцыйных падзей. М. Чарот першым падае нам тып прыгожай сялянкі Марыны, прадстаўніцы змагальнікаў з боку жаночага роду. У пераплёце пачуцьця каханьня да „Івана-ваяводы чырвонай дружыны“ з пачуцьцём крыўды на цяжкае становішча окупацыі, у якім

Працы многа — хлеба няма…
На чужынца працуй здарма…

Марына пакідае асірацелую матку ды ідзе ў паўстанцкі атрад.

З хлопцамі-малойцамі вандруе…
Каб злавіць таго, павесіць,
Хто разьбіў каханьне…