Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аўтар выявіў у ёй дасканала. Аднак, шырызна, размах і гістарычнае значэньне паўстанцкага пэрыоду ў жыцьці Беларусі, водлуг М. Чарота, не ўлажылася ім у адну поэму.

Ён палічыў неахопленай ёю аднае рыскі эпохі — гэта ўдзелу ў паўстаньні жанчын. Тымчасам мела сваё месца. Да гэтага яшчэ, бяручыся за тэму аб паўстанках-дзяўчатах, М. Чарот меў на ўвазе і поэтычна-мастацкую асабістасьць апошняе. Яго муза, меўшы доўгі час справу з іншага характару тэмамі, занудзілася па элемэнце каханьня. Для поэта-мастака цяжка прайсьці творчым шляхам, абмінуўшы гэта пытаньне.

Праз усю гісторыю літаратуры яно не абышлося, каб не натхніць любога з сваіх творцаў. Пачынаючы ад старагрэцкіх песьняроў, праз стары Рым, эпоху рэнэсансу, новыя і найноўшыя вякі, песьняры ўсіх станаў, розных здольнасьцяй, усякіх поглядаў так ці іначай закраналі тэму каханьня…

М. Чарот, пачынаючы з 1917 году і да напісаньня „Марыны“, толькі ў лічаных вершах і ў некаторых бэлетрыстычных творах зьвяртаецца да любоўнага эпосу. I то, мэрам-бы несхаця, а таму не са шчырасьцю, уласьціваю яму. Загэтым — ня дзіва, што далей ён бярэцца за „Марыну“…

Але і цяпер у думках песьняра няма намеру абмежавацца трывіальным творам з удзелам элемэнту каханьня. Не! М. Чарот, уводзячы романычны элемент у новую поэму, мае намерам выпукліць ге-