Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чая паласа ў жыцьці правадыра рэволюцыі вымагае іншага падыходу мастака. Ды напружанасьць, прыданая ў пачатку і ў канцы поэмы, будзь-бы яна праведзена праз увесь твор, надала-б яму аднастайнасьці. Пясьняр гэта ўлічваў, паніжаючы згушчанасьць фарбаў і дынамічнасьць настрою ў некаторых мясьцінах поэмы.

Уцалку, „Ленін“ — твор на многа мацнейшы ад поэмы „Чырвонакрылы вяшчун“. Гэта яго моц захавана ў самым зьмесьце тэмы, у яе размаху і значнасьці. „Ленін“ у многім нагадвае поэму „Босыя на вогнішчы“, сьведчачы за тое, што М. Чароту рэалістычныя вобразы ўдаюцца лепей ад фантастычных. Зразумеласьць гэтага ляжыць у факце шчыльнай сувязі песьняра з апяванымі ім падзеямі ў жыцьці. Героічнасьць гэтых падзей накладае адпаведную афарбоўку і на самы твор.

Поэму „Ленін“ М. Чарота трэба залічыць да цыклю героічных поэм.

VI

Да таго ж цыклю належыць і чарговая па напісаньні поэма М. Чарота „Марына“. Сюжэт яе ўзяты аўтарам з часоў окупацыі Беларусі палякамі. Канвою, на якой разгортваецца поэма, служыць паўстаньне беларускіх працоўных супроць окупантаў. Тэму гэту, як бачым, ужо закранаў пясьняр у поэме „Босыя на вогнішчы“. Багацьце фарбаў і сілу героічнасьці гэтага процэсу змаганьня за Савецкую Беларусь