Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

саромнасьць жорсткага культуртрэгерства адначасова абудзіла ў беларускіх працоўных гушчах і протэст супроць соцыяльнае няволі і протэст супроць нацыянальнага прыгону. Адчуваньне гэтага выразнага нездаваленьня захапіла перш перадавыя колы беларускае дробна-шляхецкае інтэлігенцыі.

Ужо ў канцы XVІІІ стагодзьдзя дробна-шляхецкая інтэлігенцыя абярнулася вухам да жыцьця, настрою, вывучэньня вуснае творчасьці і соцыяльнага стану беларускае вёскі. Надыходзіўшыя да яе з Захаду водгукі падзей францускае рэволюцыі, а таксама блізкасьць гэтай інтэлігенцыі да опозыцыйных настрояў сярод польскага грамадзтва яшчэ болей падвострылі яе цікавасьць да выясьненьня соцыяльнага стану беларускага селяніна.

Час-ад-часу прадстаўнікі дробна-шляхецкае інтэлігенцыі: пісьменьнікі, грамадзкія дзеячы, этнографы і інш., выхаваныя ў польскай культуры, патрошку пачынаюць удзяляць увагу беларускай мове, беларускай песьні, беларускай гісторыі; гэтак, піша вершы пабеларуску Ян Баршчэўскі (1790-1851 г.) ("Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданьнях", вершаваная поэма "Рабункі мужыкоў" і інш.); Ян Чачот (1797-1847) захапляецца беларускай народнай творчасьцю і зьбірае яе ды выдае зборнікам пад назваю "Сялянскія песенькі з-пад Нёмна і Дзьвіны"; Аляксандар Рыпінскі, родам з Дзісьненшчыны, у 1839 г. чытае ў эмігранцкім гуртку польскіх літаратараў у Парыжы лекцыі па беларусазнаў-