Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

намер выявіць вобраз імкненьняў к палёту чалавека заслугоўвае пільнае ўвагі. Апець яго і ў сплёце рытму слоў наблізіць да адчуваньня — вялікая справа…

Няхай М. Чарот не дасягнуў патрэбнага ў гэтым кірунку эфэкту, але ён, бязумоўна, даў удалую спробу гэтага дасягненьня. Тым ня меней, поэма-фантазія „Чырвонакрылы вяшчун“ займае значнае месца ў творчасьці нашага песьняра i гаворыць сабою аб шырокім развою яго поэтычнага таленту…[1].

V

Падобнай поэме „Чырвонакрылы вяшчун“ і па характару, а часткаю і па форме пісьма, зьяўляецца трэцяя поэма М. Чарота „Ленін“. Поэма „Ленін“ напісана ім на адгоне каля двух гадоў ад часу напісаньня першых двух поэм. Але, як і першыя, поэма „Ленін“ прысьвечана аўтарам аднаму з найвялікшых здарэньняў у гісторыі вялікай Кастрычнікавай рэволюцыі — сьмерці яе правадыра, Уладзімера Ільліча Леніна.

Водгук на сьмерць Леніна выказаўся ў колёсальным узрушэньні ўсяго працоўнага чалавецтва. Памeру і сіле жалобы ня было граніц. Гэтыя дні памятлівы нам сваёю трагічнаю вялікасьцю, сваёй неабдымнаю трагедыяй. Савецкі Саюз паў на калені перад труною свайго творцы. Пахаваньне правадыра

  1. Поэма „Чырвонакрылы вяшчун“ вышла ў 1927 г. асобным выданьнем у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве ў ліку 3.000 экз.