Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выйсьце гэтага твору М. Чарота было сустрэта многа цішэй ад папярэдніх.

Аднак, і ціхая стрэча „Чырвонакрылага вяшчуна“ ў зьвязку з яго недахопамі і самі пералічаныя намі недахопы болей выразны таму, што яны контрастуюць з шумлівасьцю і багацьцем сілы ды фарбаў у „Босыя на вогнішчы“. Непасрэднае пасьля „Босыя на вогнішчы“ выйсьце „Чырвонакрылага вяшчуна“ не магло мець іншага эфэкту ад таго, які атрымаўся. Праз гэту прычыну выпукляліся слабыя бакі поэмы мацней ад сапраўднай слабасьці. Ня будзь-бы гэтых акалічнасьцяй, „Чырвонакрылы вяшчун“ даў-бы прыметна большае ўражаньне. Даў-бы таму, што сам па сабе гэты твор М. Чарота як-ні-як, а багаты вобразамі, цікавай рытмікай, размахам думкі. Таксама гэты твор зьяўляецца адзіным у беларускай літаратуры па зьместу і задумам. Да М. Чарота ніводны беларускі пісьменьнік не чапіў гэтае тэмы. Па хараству конструкцыі яго пабудовы ён першы. Можна здагадвацца, што аўтар поэмы знарок яе пусьціў такою, захацеўшы ахвяраваць у пэўнай долі і зьместам і мастацкасьцю вобразаў — сэнсу, як найдасканалейшай перадачы ў рытме вершу палёту машыны…

Бач, і гэта адно, само сабою, мае дзіўную прыгожасьць, якая выяўляецца ў людзкай заўзятасьці ў змаганьні з прыродаю. Што можа раўняцца з задзёрам людзкіх імкненьняў падуладзіць сабе паветра і прасторы, скорасьць і вышыню? Ужо адзін