ўвабрала ў сябе ўсю шчырасьць, усю павагу, якою абнімалі працоўныя гушчы таварыша Леніна ў яго жыцьці.
Сусьветная літаратура адвяла сьмерці Ўладзімера Ільліча надзвычайную ўвагу. Дзесяткі выдатных пісьменьнікаў прысьвяцілі гэтаму здарэньню свае творы.
Не засталася бяз водгуку на сьмерць Леніна і маладая беларуская літаратура. Рад беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў прысьвяцілі Леніну свае творы. Але значнейшым і багацейшым творам, прысьвечаным Леніну — ёсьць поэма М. Чарота „Ленін“.
Ва ўступнай частцы свае поэмы М. Чарот кароткімі моцнымі радкамі жалезнага дынамічнага вершу перадае нам тую сілу ленінскага „я“, з якою так шчыльна было злучана сьвядомае разьвязаньне справы вызваленьня беларускае вёскі:
Ленін! |