Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і паўнату яе? Ці досыць старчыла ў яго здольнасьці на выкананьне працы на ўзятую тэму? І, наогул, ці адпавядала яму брацца за падобную тэму?

Мы ўжо адзначылі тыя абставіны, настрой эпохі, калі поэта пісаў сваю поэму. Нельга адмовіць героічнасьці, якая прасычала эпоху. Адгукнуцца на яе так ці іначай такі пясьняр, як М. Чарот, мусіў. Аднак, зрабіўшы гэта, ён не знайшоў у сабе тых магчымасьцяй, якімі валодаў пры напісаньні „Босыя на вогнішчы“ і разабранага намі нізку лірычных вершаў. Поэме „Чырвонакрылы вяшчун“ не хапае ў поэты, калі непасрэднага пачуцьця, якога ён не адрываецца ад зямлі. Нацягнутасьць струн яго леры і адсутнасьць конкрэтнай аперы ў непасрэдным адчуваньні абветрываюць поэму. Перасычанасьць яе рэволюцыйнымі фарбамі і гучнымі эпітэтамі надаюць наварот на агітку. Далей, у поэме суцэльнасьць ідэі часта парываецца і гіне ў неакрэсьленай яе асярэдзіне. Ад гэтага — сухасьць і схэматычнасьць у пабудове.

Чытаючы „Чырвонакрылага вяшчуна“, не атрымліваеш таго ўражаньня, якога, магчыма, чакаў аўтар ад чытача. Ня гледзячы на важкасьць тэмы, на яе магутнасьць, поэма застаецца лёгкаю. Раўняючы яе з „Босыя на вогнішчы“, бачым вялікую розьніцу. Рэволюцыя ў шостай частцы земнае кулі ў поэмным высьвятленьні („Босыя на вогнішчы“) пакідае куды большы эфэкт, ніж поступ рэволюцыі па ўсёй земнай кулі („Чырвонакрылы вяшчун“). Вось загэтым