Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лярным, шапачным і інш. Вялікі процант падае на гандаль і на службу.

Гэткім чынам мы бачым, што горад беларускі ў яго дарэволюцыйным складзе разьвіваўся ў бок концэнтрацыі ў сабе яўрэйскага рамесьніцка-гандлярскага і расійскага служылага насельніцтва. і дзякуючы гэтаму ён усё далей адыходзіў ад вёскі, пераймаючы праз яўрэйскую буржуазную інтэлігенцыю і расійскіх чыноўнікаў рускую культуру і карыстаючыся ёю ў баку ад асноўнай сялянскай беларускай гушчы. Адначасова польская панства - аграрыі, меўшыя ў сваім уладаньні да 60 проц. пахатнае зямлі, абыходзіліся культураю польскаю, падносячы яе беларускаму сялянству ў пераломе ксяндзоўскіх тлумачэньняў. З гэтае прычыны беларускае сялянства ўвесь час знаходзілася ў стане няпісьменнасьці, цемнаты. Агульная граматнасьць яго даходзіла ўсяго да 15 проц. І толькі ў апошнім перад рэволюцыяй дзесяцігодзьдзі знашлася крыху большая мажлівасьць пралезьці селяніну ў школу, дзякуючы адчыненьню шэрагу настаўніцкіх сэмінарый, прыходзкіх і двухклясовых сельскіх школ. Аднак у гэтых школах болей зварачалася ўвагі на выхаваньне на расійскіх чыноўнікаў, ніж на адукацыйную справу. Адначасова, побач з гэтым, расійскія чыноўнікі з польскімі панамі і праз цэркаў ды касьцёл і праз школу старанна зьнішчалі натуральна-гістарычныя асаблівасьці Беларусі і ўзмацоўвалі клясавы прыгнёт беларускага сялянства. Гэта было настолькі відочна, што бес-