Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лясным шумам, у прыгожасьці сенажаці, увабранай кветкамі, у хваляваньні руні… Усё гэта ў паяднаным харастве ўсьцілае шлях новай вясьне… Другая квадра праводзіць чырвоную нітку ўздымнага пачуцьця незалежнасьці, з якою селянін — „пан працы“, — ідзе на сваю ніву рваць „дзірван“. Трэцяя квадра перадае натхненьне прыходу „раці сталёвых коняй“, захапленьне гэтым аратых, якія „у новую краіну сягоньня робяць пералёт“. І, нарэшце, чацьвертаю квадрай — эпілёгам — поэта засуцэльвае свой моцны, сконцэнтраваны вобраз „Чырвоных вясьнянак“ эмблематычнымі рысамі пралёту срэбнага каня, які „на зямлю хоча ўпасьці“. Уцалку гэты верш выяўляе сабою пэрль прыгожасьці, адшуканай М. Чаротам у прыску перапалу старога жыцьця, адшліфованай пясьнярскай здольнасьцю і паложанай на вітрыну беларускае поэзіі…

Гэтых пэрляў, гэтых адрыўкаў лірычнае поэмы, прасычанай промэтэевым агнём, у М. Чарота некалькі. За „Чырвонымі вясьнянкамі“ лёгічна ідзе некалькі вершаў, прысьвечаных маладняку, баявой работніцка-сялянскай комсамоліі, гэта: „Маладняк[1]Зарунела, зарунела“, „Комсамолія[2], ды інш.[3]. Поэта

  1. Надрукован першы раз у № 1Маладняк“, 1924 г.
  2. Надрукован упяршыню ў № 2-3Маладняк“, 1924 г.
  3. Усе гэтыя вершы з некалькімі іншымі вышлі ў 1925 г. ў выданьні „Маладняка“ кніжачкаю пад назвай: „Выбраныя вершы М. Чарота“.