Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імі апявае маладую сьвежую сілу, якая прыходзіць на заараную ніву з творчай працаю. Увайшоўшы ў яе гушчу і стаўшы на чале яе баявых, ахопленых імкненьнем шэрагаў, ён з іх прыходам адчуў вялікі сэнс буйнага разьвіцьця краіны.

Бацькі рвалі дзярыну, а дзеці будуць сеяць новае насеньне. Яны яго засеюць, выхаваюць і нікому не аддадуць плёнаў свае працы. Будзь благаславеным наступны час! Тваёй вялікасьці поэта пяе натхнённыя гімны. Як яны мілагучны, як зграбны і прыгожы! Слухайце:

Маладняк сваімі лісьцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу…
Помнім-помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі коньніцу.
Перастаў і сумны сьпеў гусьці,
Дні прышлі — ажно ня верыцца…
Хто-ж адвагі знойдзе, сьмеласьці
З сілай моладзі памерыцца!
(„Маладняк“).

І далей:

Зарунела, зарунела аксамітам…
Рэчкай срэбнай — сонцам залілося…
На палёх здратованых, прыбітых
Паглядзі!.. Вясну радзіла восень.
Маладняк зялёны, бач, кудравіць,
Ахіляе край яскравым лісьцем…
Ад здабытай вольнасьці і славе
Маладняк шапоча ў песьні-сьвісьце…
(„Зарунела, зарунела“).

Комсамолія цалкам захапляе поэту, ператварае яго і глядзіць яму ў твар „раздольным жыцьцём“.