Путы старых умоў — падстава няволі. „Чырвоныя вясьнянкі“ малююць нам цеганіну, пакуль яшчэ няшырокага размаху, наступу машыны на вёску. Цікава, пры гэтым, што ў нашага песьняра рэволюцыя індустрыяльнага адраджэньня Савецкае Беларусі выглядае прыгожаю казкаю, у якой:
Змрокам ціхім сьпеў салаўіны… |
Музыка вясельля „рыцара машыны з дзяўчынай вясковай“ мае, зразумела, і адпаведныя здарэньню мотывы, акорды. „Гудзе гудок. Паўзуць машыны ў шыр і даль палёў, балот“. І тут жа новы вобраз гэтага поступу, выказаны наступна:
Імчыцца раць сталёвых коняй, |
Сама конструкцыя „Чырвоных вясьнянак“, сымэтрычна падзеленая на чатыры квадры, як-бы пазначае чатыры стадыі рэволюцыйнага процэсу індустрыялізацыі вёскі. Першая квадра — гэта пролёг; яго зьмест — урачыстасьць лета, іначай, урачыстасьць адноўленага жыцьця. Яна выглядае: у звоне рэчак крыгамі, у сьпеву жаўранка, у прывітаньні ранку
- ↑ „Чырвоныя вясьнянкі“, „Полымя“ № 3-4, люты—сакавік 1923 г. Менск.