Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З кожнага радка, як бачым, павявае насычанасьцю шаўковае мяккасьці. Адчуваеш настрой, нібы абясьцяжанай постацю лунаеш ты ў крышталёвых хвалях зімовага паветра. І ў той-жа момант над табою „довлеет“ выразна ачулае блажэннае жыцьцё. У гэткіх-жа далікатных фарбах паказваецца поэтаю падобны вобраз у іншай композыцыі (верш „Сенажаці і полі асьнежаны“. Выбраныя вершы М. Чарота, выданьне „Маладняк“, Менск). Тут выгляд асьнежанага лесу, вуліц, вёскі; коўзаньне дзяцей на санках, гульня воўка каля вёскі, асалода любаваньня дзяцей зімнім хараством.

Дзеці пальцамі шыбы вузорамі
Размалёўваюць, тулячы плечы.
Сгорнуць ў жменю сьняжыначкі зоры
І бягуць пасмактаць у запеччы.
Ноччу печ засьпявае ім комінам,
Сон салодкі ў пасьцелі ім сьніцца,
Што ў садку яны з крыкам і гоманам
На сіле ловяць гуртам сініцу.

Ні каліва суму, бо жыцьцё яго ня любіць. Рэволюцыя склала гэткія ўмовы, пры якіх чалавек стае гаспадаром жыцьця, яго валадаром. Чалавеку, як цару прыроды, павінны падначаліцца ўсе стыхіі, мора і паветра, поверх зямное кулі і яе нетры.

У гэткім стане ня могуць крануць людзкога сэрца мінорныя тоны сумаваньня. М. Чарот у нізку гэткага характару сваіх вершаў выяўляе перад намі зародкі організацыі, ячэйкі новых адчуваньняў свабоднага жыцьцястварэньня, яго віруючае разьвіцьцё.