З гэтай мэтаю ён зрэдку кратае сымболічных прыёмаў і сьмелых, з першага разу, як-бы жорсткіх вобразаў (верш: „Зямлю цалуе неба сінь“). Але на гэты час грубыя рысы ў яго выпадковы. Туль сымболічнасьці плаўкі і тонкі. І з-пад яго выразна вызначаецца прысак рэволюцыйнага романтызму. Гэта асабістасьць характарызуе другую частку лірычных вершаў М. Чарота, напісаных ім у працягу ад канца 1922 г. па канец 1923 году. Асноўныя элемэнты іх істоты — гэта паглыблены лірызм грамадзка-колектыўных імкненьняў. Багацьце і сакавітасьць зьместу ў іх цесна пераплецена з дасканаласьцю і мастацкім раскладам муль.
Падобных гэтым вершам мала можна знайсьці ў беларускай поэзіі. Прынамсі, з маладых пісьменьнікаў ніхто пакуль нічога роўнага ня даў.
Плывём к прыхожа-сьветлай далі… |
Даражэй ад усяго ў гэтых вершах — гэта цесны пераплёт ґрамадзкага пачуцьця з яскравасьцю надзей, пазыўных воклічаў з філіграннасьцю музычных зыкаў. Гэта асаблівасьць характарызуе той посьпех, які запоўніў пераход М. Чарота ад „Завірухі“ да 1923 г.