Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але чамусьці якраз на гэты час прыпадаюць найінтэнсыўнейшыя моманты ў працаздольнасьці М. Чарота. Ен пасьпявае спраўляцца з організацыйна-грамадзкімі заданьнямі па аб‘яднаньні „Маладняка“ і знаходзіць часу на пісаньне многалікіх твораў. Пры гэтым яны ў яго рознастайнага жанру: лірычныя вершы, соцыяльныя поэмы, апавяданьні з новага быту і п‘есы. Ён друкуе іх па часопісах і газэтах, ня маючы магчымасьці сабраць і сыстэматызаваць усё для зборніка. У часопісу „Полымя“ за 1922 і 1923 гады і ў часопісу „Маладняк“ за 1923 г., якога М. Чарот стае рэдактарам, зьявіўся цэлы шэраг дробных вершаў поэты.

У адней частцы гэтых вершаў адзначаецца бадзёры песенны лірызм, насычаны радасьцю жыцьця. Мотывам, якія ў поэты абвеяны сонцам, асалодаю існаваньня, любаваньнямі прастораў — адпавядае мастацкі дасканалая рытміка і багацьце тонкіх машастовых фарбаў. Пад іх атуленьнем забаўкай робіцца халадэча зімы, зацярушаныя сьнегам галы.

Балотам сьнежным праз сасоньнік,
Які смалёвым пахам вабіць,
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць…
Пукаты стог люблю аб‘ехаць,
Сьляды наўкол зрабіць палозьзем,
І сена выскубнуўшы вехаць,
Люблю раскідаць па дарозе[1].

  1. Полымя№ 2, люты 1923 г. Менск.