Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЭТАПЫ РАЗЬВІЦЬЦЯ БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРЫ

(Нарыс)

Беларусь пераважна краіна сялянская. Гарадзкога жыхарства ў ёй налічваецца прыблізна 15 проц. агульнага ліку насельніцтва. Беларусы, якіх у сярэднім 85 проц., галоўным чынам, расьселены па вёсках і складаюць сабою пераважна бядняцка-серадняцкі сялянскі стан. Таксама значная колькасьць іх жыве ў мястэчках і гарадох, дзе ізноў-жа зямляробства займае галоўную частку ў іх занятках. Асноўную гушчу гарадзкога і местачковага жыхарства падае на яўрэяў, і зусім у малым ліку ў гарадох жывуць расійцы ды палякі. У некаторых гарадох і мястэчках пападаюцца яшчэ і татары.

Прамысловасьць у беларускіх гарадох разьвіта зусім слаба; цяжкае індустрыі ў Беларусі амаль што няма. Маюцца невялікія заводы і фабрыкі па апрацоўцы жывёлавых рэчаў і лясных матэрыялаў, піваварныя заводы, дражджавыя, крухмальныя і інш. Але ўсе гэтыя заводы і фабрыкі не адышлі далёка ад тыпу майстэрняў павышанага тыпу. Вялікая колькасьць гарадзкога жыхарства займалася (і займаецца) рамяством: гарбарскім, шчацінным, сапожным, ста-