Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такіх, як я, — нас шмат — мільёны:
Мы зможам ворага ў палацы...[1].

|}

Маладым сілам, яскравым надзеям балючы паўторныя перабоі і частыя перашкоды. Але наперакор налётам суму, М. Чарот станавіў абавязак перад краінаю і сьвядомасьць сілы ў мільёнах. Гэтага яму выстарчала, каб адбіць спакусу няверы і ня сыйсьці з роўнага шляху.

Вось мы і бачым, што хвілінныя сумненьні компэнсуюцца рашучымі заявамі песьняра ў неаслабнасьці яго сілы, яго веры, яго натхненьня да барацьбы. Бунтарскае пачуцьцё ўздымаецца ў ім з новаю энэргіяй, разганяе сум, і поэта засьвядчае:

Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар...
Я балота буджу гучным шумам,
У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,
Але змоўкнуць ня дам сваім струнам.
Уздыму дух людзей, прабуджу іх ад сну...
Як ня ўчуюць мяне, я мацней загуду,
Дам гучнейшы акорд песьні новай...
Дык шумі, як шумеў, вялікан-ясакар,
Шапаці сьпелы колас у полі...
А я песьню сваю буду пець-я бунтар!
Буду клікаць народ свой да волі[2].

І далей —

Мы засыпаны сьнежнымі іскрамі,
Ломім ногі ў гальлі буралому...
Крычым сонцу: "Блізка мы, блізка мы!
К сьвету Вялікаму! Новаму!"[3].

  1. "Завіруха", стар. 14.
  2. Іbіdem, стар. 11.
  3. Іbіdem, стар. 3.