Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця... Да гэтага, і моладасьць тут мела сваё месца, — яна заўсёды больш імпэтная і непасрэдная ў сваіх пачуцьцях.

Аднак, трэба сказаць, што Міхась Чарот у гэты пэрыод свае творчае працы неаднойчы мае справу з уплывам сумніўных настрояў. Разьвіцьцё рэволюцыі ў беларускіх умовах ня ішло папісанаму, без перашкод, заўсёды пераможна. Яе сустракаў шэраг пагрозных, апасьлівых момантаў. Заваёвам рабочых і сялян ня раз пагражала вялікая небясьпека. Адыход чырвонага войска ад Варшавы і паўторнае забраньне белапалякамі Менску; Рыскае замірэньне, пацягнуўшае за сабою парэз адзінае Беларусі надвае; Кранштадзкае паўстаньне; і, нарэшце, голад на Паваложжы, — усё гэта не магло ня мець уплыву на песьняра, цесна зьвязанага з грамадою. І кожны з памянёных момантаў дае сябе адчуць на струнах Чаротавай леры. Зрэдку нават да яго падкрадаецца і лёгкае разувер'е. Пясьняр прызнаецца:

Шалёны вецер сьвішча ў полі...
Маланка зьзяе... гром грукоча...
А я іду... Слабею з болі...
Мо' не дайду туды ніколі.
Але ў няволі жыць ня хочу.
Ў зімову сьцюжу сьнег заносіць...
Ня бачу сьвету ў завірухах...
Але наш край свабоды просіць,
І сын яго хай гора зносіць,
Хай моцны будзе целам, духам.
Я сын яго. Дзіця я працы.