Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

болю, ён зьбірае ўсю злосьць, што сьціснула яго сэрца, і ў гэткіх словах вылівае скаргу на супольную долю:

Хоць сонца і сьвеціць, а дзень сумны... хмуры...
Спакою душа не знаходзіць...
Стаю я маўчлівы і чую, як бура
Жалобную песьню заводзіць...
Ты бурай жыцьцёвай ад нас адарваны...
І сэрца баліць так ад страты...
Мы скаргу на долю навек захаваем,
Хоць ў сэрцы і зробіцца ціша,
І помсту на лёс мы тады пахаваем,
Як хваля і нас закалыша...[1].

У гэтым Чаротавым вершы адбілася пачуцьцё грамадзкае страты. Праўда, у ім, апрача агульнага суму, многа таксама яшчэ і непасрэднага адчаю маладога сэрца. У гэтым адчаі якраз затанула сіла колектыўных надзей, якая ўсё-ж не павінна слабнуць ад згубы адзінак колектыву.

Вось чаму Янка Купала ў сваім вершы, прысьвечаным сьмерці Сьцяпана Булата, аказаўся мацнейшым ад М. Чарота і багацей перадаў агульны настрой з пункту гледжаньня імкненьняў грамады. Але Янкам Купалаю кіравалі больш об'ектыўныя пачуцьці. Міхась-жа Чарот у агульную жальбу ўлажыў багата асабістага пачуцьця. Сьцяпан Булат, пераказваем, быў ня толькі таварышам песьняра па ідэі, а і сябрам яго на працягу доўгіх гадоў

  1. "Завіруха", стар. 70.