Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На кліч іх заклікаючы
Ідзе народ,
Дзе сонцам незгасаючым
Гарыць усход!..[1]

|}

Але падаваць падобны заклік яму аднаму замала. Гэта павінны рабіць і тыя з маладых песьняроў, якія закліканы да літаратурнае працы. Ахоплены настроем перамогі, М. Чарот стараецца перадаць ім свой гарт, кажучы: "Гэй, пясьняр малады, ня вучыся сьпяваць новай песьні на сумны той лад".

Таксама ён дзеліцца радасьцю перамогі і з сваім папярэднікам — Ц. Гартным. Успамінаючы нядаўнае мінулае, калі "яшчэ шугаў агонь... і кулі песьні пелі", калі "першы быў наш кліч: на ворага! — у бой!" пясьняр дапамінае свайму таварышу па пяру, што цяпер "сьвет новы будзем мы, сьвет новы будаваць".

Маючы на воку гэта жывое выяўленьне рэволюцыйнай урачыстасьці ў расхвалёваным пачуцьці поэты, можна зразумець той зрыў, той раптоўны заняпад, з якім ён сустракае вестку аб сьмерці аднаго з тых барацьбітоў, з якім яму даводзілася поплеч весьці змаганьне за вызваленьне краіны і на каго гэта краіна пакладала столькі яскравых надзей! Сьмерць Сьцяпана Булата кідае М. Чарота ў часовую роспач, у жах. Ён ня можа пагадзіцца з бесспагаднасьцю лёсу, які так недачасна вырваў з жыцьця гэткага каштоўнага ваяку і будаўніка, якім быў Сьцяпан Булат. Поўны суму, растрывожаны да

  1. "Завіруха", стар. 30.