Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ваяк чырвоны, ведай ты, —
Яшчэ ня кідай стрэльбу з рук![1]

|}

Гэты падвойны абавязак павінен прасачыць сьвядомасьць кожнага, хто даражыць здабытай свабодай. Пясьняр выразна падказвае на гэта. Але ён лічыць, што аснова абароны — у пільнай, стараннай працы над будаўніцтвам новага жыцьця. І М. Чарот раз-ад-разу зварачваецца з усё настойнейшымі воклічамі — працаваць! Ён заве да працы моладзь:

Ты, моладзь, сьмела і магутна,
Ты волі лепшай будаўнік;
Далёка песьня твая чутна,
Бо стан бясьсьмертны твой вялік.
Нібы прамень ты посьле ночы,
Надзея сьвету й цеплаты,
Дзіця сялянаў і рабочых,
Ідзеш да працы, моладзь, ты![2]

Нарэшце, пясьняр да працы кліча ўсіх, хто "чуе сілу Чырвонага Вольнага сьцягу". І вось, каб гучней пранëсься яго вокліч, ён зноў вяртаецца да звону, якім год таму назад абуджаў да паўстаньня. На гэты раз Чаротавы званы ўжо б'юць ня трывогу, а трызвоняць урачыстасьць, якою зьяўляецца і вольная праца.

На кліч званоў грамадамі
Да працы йдуць,
Ўсе, як адзін, з прыладамі —
Жыцьцё куюць.

  1. "Завіруха", стар. 63.
  2. Іbіdem, стар. 58.