Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расстаецца з гэтым пачуцьцём, і ў розных варыяцыях высувае яго перад чытачом. Праз гэта М. Чарот трымае цесную сувязь з нацыянальным момантам у гісторыі вызваленчай барацьбы. Ды іначай нельга. Шчыльна зьвязаны з беларускімі працоўнымі гушчамі ад пачатку сьвядомага жыцьця, ён ня можа ад іх адарвацца ў адказныя часы соцыялістычнага будаўніцтва. Будзь-бы гэта, поэтавы воклічы заставаліся-б пустазвонамі. Кідаць найгарачэйшыя словы міма гушчаў — роўна пусканьню мыльных бурбалак.

М. Чарот, узьняты рэволюцыйнай завірухаю наповерх жыцьцёвых падзей, ня бачыў мэтазгоднасьці ў апяяньні косьмічных прастораў. Ён мусіў мець пад сабою апору, стоячы на якой можаш адчуваць сябе зьвязаным з зямлёю. Гэта апора — Беларусь. Яна наўчыла песьняра змагацца, яна ў праве вымагаць ад яго ахвяр для свае адбудовы. І М. Чарот ад Беларусі неадлучны. Ён жыве і творыць для яе і праз яе для сусьвету. Гэта асноўная рыса, якою М. Чарот выдзяляе сябе з шэрагу іншых песьняроў, як поэта-рэволюцыянэр ва ўмовах свае краіны. Ён таксама добра разумее яшчэ адну асаблівасьць, якая ўласьціва БССР і яе песьняром. Гэта — становішча БССР, як аванпосту рэволюцыі. Помнячы гэта, трэба з узмоцненай настарожанасьцю, з падвойнай увагай глядзець на Захад і быць на варце.

Чуць-чуць заціх гарматаў гук:
Сякер, лапатаў чутны стук...
Але сын вольнай беднаты,