Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пэрыоду вызваленьня Беларусі і першых гадоў яе будаўніцтва. Яны занадта калючыя, каб дазволіць даткнуцца да іх выпешчаным рукам. Не па суседзтву яны і тым, хто абманна залічае сябе да эстэтаў, седзячы на суку з антырэволюцыйнага дрэва... Да-рэчы, тут месца дапомніць аб тых адносінах, якія ў свой час падобныя "эстэты" мелі да грамадзкай творчасьці А. Някрасава...

М. Чарот, пераказваем, на працягу свае творчасьці неадлучны ад рэволюцыі. Ён ішоў з ёю поплеч, няўхільна. Яе рост, яе паглыбленьне расьцілі і паглыблялі пясьнярскія здольнасьці. Адначасна з гэтым процэсам ішоў другі процэс — процэс усё большага прасякненьня поэты клясавым імпульсам. Калі надышоў час мірнага будаўніцтва БССР, поэта выразна схіліў сваю леру ў бок пролетарскіх напеваў. У вершы "Сьвята" ён кажа:

Народ спазнаў, кім мусіць звацца...
Нявольнай працы край,
У знак пабеды вольнай працы,
Сьвяткуе першы май[1].

Вольная праца — і да яе зусім іншыя адносіны з боку працоўных. Яна ўжо ня мука, а здавальненьне. Вольная праца ды яшчэ на карысьць вольнае краіны — ці-ж яна можа цягнуць за сабою цяжар, дрэннае пачуцьцë? Вольная праца выклікае бадзёры, захопны настрой, яна мяжуе з урачыстасьцю. М. Чарот нутром зьвязаны з ёю, і яго лера адбівае цега-

  1. "Завіруха", стар. 81.