Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

натхненьнем сустракае і наступны пэрыод — пэрыод будаўніцтва.

Пясьняр дужа шчыльна зросься з працоўнымі гушчамі радзімы, блізка прыняў да сэрца яе лёс, каб хоць на момант ухіліцца ў бок. Яму леру даручыла грамада, з якою ён бяз здрады ня можа разлучыцца. І поэта настарожана сочыць за далейшым процэсам гісторыі свае краіны. Уносячы ў агульную скарбніцу будаўніцтва сваю часьціну працы, ён адначасна апявае яе прыгожасьці, яе вялікасьць і сілу.

Творчы пэрыод — другі пасьля заваёвы свабоды, пэрыод ня меней адказны ад першага. Болей будзённы, але і болей вымагальны. М. Чарот, аднак, ня бачыць у яго будзёншчыне сумных фарбаў. Яго нутро не дапускае няверы, чужое ўтоме. Наадварот! Поэта знаходзіць у ім досыць матэрыялу для сваіх бадзёрых, уздымных песень. Якраз к гэтаму часу ён заметна падрастае ў справе аўладаньня формаю і тэхнікаю вершу. Яго кругавід заметна пашырыўся. І новыя верш за вершам станавіліся музычнейшымі, сачнейшымі, дасканалейшымі. Іx дыапазон шырэў, фарбістасьць багацела... Але поэта зрэдку, як назнарок, прапускае ў іх тыя ці іншыя шурпатасьці, тую ці іншую неахайнасьць.

Да беларускіх эстэтаў, якія наўчылі свой нос нюхаць парфуму замест пораху і прымаць за росквіт гаспадарства пашырэньне прыватнага гандлю — гэта рэзала вуха. Іх музыка — у суладзьдзі міжклясавага жыцьця. Не для іх напісаны вершы М. Чарота