Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ПЯЕ ЎЛАДАР…

Як на выспе, сіратой,
Векавой расло журбой,
Абяздоленым расло
Адзінокае сяло,
Век бяспраўнае.

Агнявой сваёй хадой
Сонца новае ўзышло.
Беднякоў сяла — было
Сонца ў людзі павяло
Сцежкай слаўнаю!