Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А было, было-ж яно,
І яно не так даўно,
Над аголеным сялом
Лётаў белы буралом,
Смерцю ўспенены…

Ды з лясоў, палёў, балот —
На паноў пайшоў народ.
Гром грымеў грудзьмі дарог,
Узнімаў дзень перамог
Славу Леніну!

Годы бурныя прайшлі.
Мы пачулі пах зямлі,
Мы пазналі смак зярна,
Нават сонца і вясна
Родным сталі нам.

Каласіцца шыр палёў
Без граніц і берагоў.
Хлеб у нас, у нас і мёд,
І пяе ўладар-народ
Славу Сталіну!

Магілеў, 1933 г.

|}