Гэта старонка не была вычытаная
Уцякае ўсё жывое,
Ў норы, у ямы з неспакоем.
Вецер долу гне кусты,
Хмары, быццам дым густы.
Гром ударыў, Грышка ўздрогнуў
І зямля ад грому стогне.
Дождж, нібы з вядра, лінуў,
Грышка скокнуў пад сасну
І сядзеў, як баравік,
Покуль буры крык не знік.
III
Сціхла бура. Ў цёмным лесе
Колькі звону,
Колькі песень,
Колькі радаснага руху!
Хто-ж не згодзіцца паслухаць?
Грышка ўстаў…
Адна-ж уцеха —
Белкі шчоўкаюць арэхі,
Вышла ў лес гуляць лісічка,
Чутна дзятлаў пераклічка.
Дружна скачуць звераняты:
Зайцы, козы, ваўчаняты,
Хоць і цяжка,
А ледзь-ледзь
Скача з імі і мядзведзь.